У Пекіне адкрыліся два міграцыйных цэнтра для замежных спецыялістаў індустрыі паслуг
  2017-05-03 18:10:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Два цэнтры міграцыйных паслуг для высокакваліфікаваных замежных спецыялістаў, занятых у абслуговым сектары, адкрыліся сёння ў Пекіне.

Цэнтры ў раёнах Чааян і Шуньі будуць прымаць заявы аб выдачы пастаяннага віду на жыхарства, доўгачасовых і ўязных віз ад высокакваліфікаваных замежных кадраў індустрыі паслуг, замежных супрацоўнікаў зноў створаных кампаній, этнічных кітайцаў і маладых замежных студэнтаў.

Як паведаміў намеснік старшыні Камітэта па справах камерцыі Пекіна Шэнь Цзіньшэн, камітэт будзе выдаваць рэкамендацыйныя лісты замежнікам, што працуюць у гэтых двух раёнах, хто задавальняе кваліфікацыйным крытэрыям для атрымання пастаяннага віду на жыхарства ў КНР.

Новыя міграцыйныя цэнтры скароцяць перыяд падачы заявы аб выдачы пастаяннага віду на жыхарства са 180 да 90 рабочых дзён.

У раёне Чааян размешчана большасць пасольстваў, а таксама мноства міжнародных арганізацый і гандлёвых палат. У раёне Шуньі, дзе знаходзіцца Міжнародны аэрапорт Шоўду, дзейнічаюць больш за 100 міжнародных кампаній і пражываюць каля 8000 іншаземцаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040