Кітайскі авіялайнер C919 здзейсніць свой першы палёт 5 мая
  2017-05-04 10:41:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Авіялайнер кітайскай распрацоўкі C919 5 мая здзейсніць свой першы палёт. Пра гэта паведаміла Кітайская карпарацыя камерцыйных самалётаў / СОМАС /.

C919 сышоў з канвеера ў лістападзе 2015 года. Распрацоўка гэтага авіялайнера пачалася ў 2008 годзе з мэтай знізіць залежнасць рынку паветранага транспарту КНР ад прадукцыі заходніх вытворцаў. На працягу працэсу распрацоўкі самалёта было запланавана дасягненне 102 ключавых тэхналагічных задач, уключаючы інтэграцыю авіяцыйнага рухавіка, тэхналогію актыўнага кантролю і інш.

Як паведамілі кар. агенцтва Сіньхуа, у агульнай колькасці было праведзена 118 розных перадпалётных тэстаў, уключаючы выпрабаванні па руленні на ўзлётна-пасадачнай паласе на розных хуткасцях.

Паводле ацэнак экспертаў, С919 будзе стаяць у адным шэрагу з Boeing 737 ( "Боінг-737") і A320, але пры гэтым адрознівацца некаторымі характарыстыкамі. У прыватнасці, чакаецца, што кітайскі авіялайнер будзе больш эканамічным. Паводле афіцыйнай інфармацыі, карпарацыя ўжо атрымала 570 заказаў на дадзены самалёт.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040