Белы дом апублікаваў графік першай замежнай паездкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа
  2017-05-05 15:25:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення Белага дома, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у гэтым месяцы наведае з візітам некалькі Блізкаўсходніх і еўрапейскіх краін. Гэта будзе яго першая замежная паездка пасля ўступлення ў студзені гэтага года на пасаду прэзідэнта краіны.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Шон Спайсер у сваёй заяве адзначыў, што Д. Трамп спачатку нанясе візіт у Саудаўскую Аравію і абмяркуе з кіраўнікамі краіны такія праблемы, як барацьба з тэрарыстычнымі арганізацыямі і экстрэмісцкай ідэалогіяй. Затым ён наведае Ізраіль і Палестыну, дзе абмяняецца думкамі з кіраўнікамі гэтых дзяржаў па пытанні прасоўвання ізраільска-палестынскага мірнага працэсу.

У заяве паведамляецца, што па завяршэнні Блізкаўсходняй паездкі Д. Трамп накіруецца ў Ватыкан, пасля чаго ў італьянскай сталіцы Рыме правядзе кансультацыі з прэзідэнтам краіны Сэрджыа Матарэлай па шматбаковым супрацоўніцтве і двухбаковых адносінах.

У заяве таксама гаворыцца, што пасля візіту ў Італію Д. Трамп адбудзе ў бельгійскую сталіцу Брусэль для ўдзелу ў саміце НАТА і перамовах з кіраўнікамі ЕС і Бельгіі. Акрамя таго, ён будзе прысутнічаць на саміце "Групы сямі", які адбудзецца на італьянскім востраве Сіцылія.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040