Асноўныя мэты ініцыятывы "Пояс і шлях"
  2017-05-08 15:22:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

14-15 мая ў Пекіне пройдзе Форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху" (Эканамічны пояс Шаўковага шляху і Марскі Шаўковы шлях 21-га стагоддзя). Ніжэй падаюцца некаторыя мэты, вызначаныя ў ініцыятыве.

- Супольнасць з агульнымі інтарэсамі

Сумесная пабудова "Пояса і шляху" дазволіць лепш выкарыстоўваць параўнальныя перавагі кожнай краіны і ператварыць эканамічную ўзаемадапаўняльнасць ў новыя драйверы развіцця. Ініцыятыва будзе абапірацца на шырокае міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва для прасоўвання ўзаемазвязанасці і стымулявання гандлю і інвестыцый. Яна прадбачыць свет новага эканамічнага росту, дзе пануюць бяспройгрышныя стратэгіі.

- Супольнасць з агульнай адказнасцю

Хоць ініцыятыву "Пояс і шлях" высунуў Кітай, удзел іншых краін уздоўж прапанаваных маршрутаў з'яўляецца неабходным для яе рэалізацыі. Несупадзенне нацыянальных інтарэсаў і прыярытэтаў, а таксама непрадбачаныя абставіны, могуць прадстаўляць сур'ёзныя выклікі. Таму неабходны кансультацыі на шырокай аснове. Толькі сумесныя намаганні і агульная адказнасць здольны нейтралізаваць любую пагрозу.

- Супольнасць з агульнай будучыняй

У рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" супольнасць з агульнай будучыняй можа быць пабудавана толькі на аснове агульных інтарэсаў і агульнай адказнасці. Такім чынам, варта прыкладаць пастаянныя намаганні для пашырэння супрацоўніцтва ў галіне гандлю і інвестыцый, дзе існуе супадзенне інтарэсаў, а эканамічная ўзаемадапаўняльнасць ператвараецца ў новыя драйверы развіцця. У той жа час, усе краіны павінны аб'яднаць намаганні для вырашэння міжнародных праблем і фарміравання асновы супрацоўніцтва ў інтарэсах усіх бакоў.

- Шаўковы шлях "зялёнага" развіцця

Ініцыятыва Шаўковага шляху "зялёнага" развіцця патрабуе ўважлівага балансу паміж эканамічным ростам і аховай навакольнага асяроддзя з улікам экалагічнай ёмістасці адпаведных краін. Экалагічнай абароне, прафілактыцы і барацьбе з апустыньваннем, а таксама экалагічна чыстай энергіі надаецца важнае значэнне ў стратэгічным планаванні для рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях".

- Шаўковы шлях супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя

Будаўніцтва Шаўковага шляху супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя накіравана на паляпшэнне грамадскай аховы здароўя ў краінах, размешчаных уздоўж "Пояса і шляху". Асноўныя меры ўключаюць у сябе актывізацыю кансультацый і абмену меркаваннямі па пытаннях палітыкі ў галіне аховы здароўя, стварэнне механізмаў, вызначэнне міжнародных стандартаў і норм у галіне аховы здароўя, пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне прафілактыкі і кантролю за захворваннямі, а таксама навучанне персаналу і ўмацаванне патэнцыялу.

- Шаўковы шлях інтэлекту

Шаўковы шлях інтэлекту закліканы ўмацаваць развіццё талентаў і абмен вопытам у выпадку дэфіцыту кваліфікаваных кадраў у краінах, размешчаных уздоўж "Пояса і шляху". Любы новы прагрэс у рэалізацыі ініцыятывы суправаджаецца новымі праблемамі. Вырашэнне гэтых праблем патрабуе інтэлектуальнага падыходу і вопыту. Таму для краін жыццёва важна вучыцца адна ў адной і аб'яднацца ў пошуку рашэнняў.

- Шаўковы шлях міру

Шаўковы шлях міру абапіраецца на два ўзаемадапаўняльныя кампаненты: сітуацыя адноснай стабільнасці, якая з'яўляецца неабходнай умовай для росквіту ініцыятывы "Пояс і шлях", і сумесныя намаганні для стварэння гандлёвай сеткі, якая спрыяе рэгіянальнаму міру і стабільнасці.

Вышэйшая інфармацыя была апублікавана Упраўленнем па справах выдання і распаўсюджання літаратуры на замежных мовах Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040