У Рэспубліцы Карэя пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах
  2017-05-09 16:10:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у 06:00 па мясцовым часе ў Рэспубліцы Карэя афіцыйна пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Паўднёвакарэйскія выбаршчыкі адправяцца на выбарчыя ўчасткі, якіх па ўсёй краіне адкрыта 13964, і вызначаць, хто будзе новым кіраўніком дзяржавы. Галасаванне працягнецца да 20:00 па мясцовым часе.

Першапачаткова на выбарах былі зарэгістраваны 15 кандыдатаў, аднак на апошнім этапе двое з іх абвясцілі аб выхадзе з гонкі. Сярод астатніх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта лідзіруюць пяць чалавек: кандыдат ад Дэмакратычнай партыі "Табура" Мун Чжэ Ін, кандыдат ад Народнай партыі Ан Чхоль Су, кандыдат ад Карэйскай партыі свабоды Хон Чжун Пхэ, кандыдат ад партыі "Парын" Ю Сын Мін і кандыдат ад партыі справядлівасці Сім Сан Чжон.

Калі меркаваць па выніках апошняга апытання грамадскай думкі, Мун Чжэ Ін атрымаў падтрымку прыкладна 40% выбаршчыкаў і апярэдзіў сваіх галоўных супернікаў прыкладна на 20 працэнтных пунктаў.

Нагадаем, што папярэднія прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Карэя адбываліся 19 снежня 2012 года. З-за таго, што экс-прэзідэнт Пак Кын Хэ падвергнулася імпічменту і пакінула пасаду кіраўніка дзяржавы, краіна датэрмінова праводзіць прэзідэнцкія выбары, якія раней былі пазначаны на снежань бягучага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040