Прэм'ер Дзяржсавета КНР падкрэсліў важнасць рэформ і інавацый для падтрымкі развіцця
  2017-05-10 09:44:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян падкрэсліў важнасць адміністрацыйных рефом і прамысловых інавацый для прыцягнення інвестыцый і паскарэння эканамічнага развіцця Кітая. Лі Кэцян зрабіў гэтыя заўвагі падчас інспекцыйнай паездкі па правінцыі Хэнань, дзе 1 красавіка 2017 года была створана пілотная зона свабоднага гандлю.

Падчас наведвання размешчанай у горадзе Кайфэн часткі ЗСГ Лі Кэцян ухваліў мясцовыя намаганні па спрашчэнні рэгістрацыі бізнесу, якія дазволілі скараціць тэрміны рэгістрацыі кампаніі з 50-ці да ўсяго некалькіх рабочых дзён.

У кампаніі па выпуску электронікі "Foxconn" у горадзе Чжэнчжоу Лі Кэцян паведаміў, што Кітай па-ранейшаму застаецца магнітам для замежных інвестыцый, для рэалізацыі развіцця інвестары павінны ствараць у Кітаі як вытворчыя базы, так і даследчыя цэнтры.

Лі Кэцян таксама наведаў раёны ў ніжнім цячэнні ракі Хуанхэ, насельніцтва якіх на тэрыторыі правінцый Хэнань і Шаньдун складае каля 2 млн. чалавек. Там прэм'ер сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовых адміністрацый і абмеркаваў барацьбу з беднасцю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040