Кандыдат у прэзідэнты РК Мун Чжэ Ін: заўтра я стану прэзідэнтам
  2017-05-10 09:45:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Карэя ад Дэмакратычнай партыі "Табура" Мун Чжэ Ін 9 мая апоўначы па мясцовым часе выступіў на плошчы Кванхвамун у Сеуле. Ён абвясціў, што "з заўтрашняга дня стане прэзідэнтам для ўсяго народа".

Раней асноўны канкурэнт Мун Чжэ Іна на выбарах, кандыдат ад Карэйскай партыі свабоды Хон Чжун Пхэ, а таксама кандыдат ад Народнай партыі Ан Чхоль Су выказалі намер прыняць канчатковыя вынікі выбараў. Гэта можна трактаваць як прызнанне паразы на выбарах.

Галасаванне на выбарах 19-га прэзыдэнта РК праходзіла 9 траўня з 06:00 да 20:00 па мясцовым часе. Згодна з апублікаванаму ў 20:00 трыма асноўнымі тэлеканаламі РК сумеснаму экзітполу, Мун Чжэ Ін лідзіруе на выбарах, набраўшы 41,4 працэнта галасоў.

Да 01:30 серады па мясцовым часе афіцыйныя вынікі пасля падліку 67,1% бюлетэняў Цэнтральнай выбарчай камісіяй РК паказваюць, што Мун Чжэ Ін атрымаў 39,7% галасоў, Хон Чжун Пхе і Ан Чхоль Су набралі 25,9% і 21,4% галасоў.

СМІ РК мяркуюць, што абранне Мун Чжэ Іна з'яўляецца пэўным фактам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040