ЗША будуць строга выконваць абавязацельствы па калектыўнай абароне
  2017-05-11 15:13:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэтціс, які знаходзіцца з візітам у Літве, заявіў, што абяцанні ЗША, звязаныя з пятым артыкулам Статута НАТА аб калектыўнай абароне – непарушныя. Д.Мэціс зрабіў гэту заяву на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Далей Грыбаўскайтэ. Ён не ўдакладніў, ці будуць ЗША па просьбе літоўскага ўрада размяшчаць на тэрыторыі Літвы зенітна-ракетны комплекс "Пэтрыёт", але заявіў, што ЗША размесцяць у рэгіёне Балтыі неабходныя ў мэтах абароны сістэмы ПРА.

Згодна з апублікаваным рэзідэнцыяй прэзідэнта Літвы камюніке, Д.Мэціс раней на перамовах з Д.Грыбаўскайтэ абмеркаваў пытанні ўзмацнення бяспекі ў Прыбалтыцы і Трансатлантыцы, а таксама рэалізацыі мер запалохвання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040