Д.Трамп падкрэсліў імкненне да паляпшэння амерыканска-расійскіх адносін
  2017-05-11 16:12:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Белы дом у сераду заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым падкрэсліў імкненне да паляпшэння амерыканска-расійскіх адносін. Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць узаемадзеяння паміж ЗША і Расіяй, каб пакласці канец канфлікту ў Сірыі. Што да ўкраінскага пытання, то Д.Трамп заявіў, што ЗША будуць працягваць браць удзел у яе урэгуляванні.

Таксама адбылася сустрэча дзяржсакратара ЗША Рэкса Цілерсана і С.Лаўрова. У заяве Дзярждэпартамэнта ЗША паведамляецца, што бакі абмеркавалі ўкраінскую і сірыйскую праблемы, а таксама пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку стратэгічную стабільнасць. У заяве Дзярждэпартамэнта ЗША таксама адзначаецца, што бакі пацвердзілі падтрымку сірыйскага палітычнага працэсу пад кіраўніцтвам ААН. Цілерсан заявіў, што калі Расія не зменіць сваіх дзеянняў у дачыненні да Украіны, ЗША працягнуць захоўваць санкцыі супраць Расіі. - Р -

каменціраваць
Самае чытанае
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040