Форум міжнароднага супрацоўніцтва "Аднаго пояса-аднаго шляху" будзе садзейнічаць супрацоўніцтву ў стварэнні інфраструктурнай узаемазвязанасці
  2017-05-11 17:02:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Аднаго пояса, аднаго шляху", які 14-15 мая пройдзе ў кітайскай сталіцы, будзе садзейнічаць супрацоўніцтву ў стварэнні інфраструктурнай узаемазвязанасці паміж краінамі-ўдзельніцамі. Пра гэта заявілі ў сераду ў Дзяржаўным камітэце па справах развіцця і рэформ КНР.

Падчас форуму чакаецца падпісанне каля 50 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў галіне транспарту, энергетыкі і камунікацый, паведаміў чыноўнік ДКРРК Фэй Чжыжун. Форум будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню узаемазвязанасці, узмацненню кіравання інфраструктурнымі праектамі і прасоўванню інфраструктурнай узаемазвязанасці, дадаў ён.

У рамках форуму запланаваны шэраг сустрэч на высокім узроўні, уключаючы пленарнае пасяджэнне і шэсць паралельных групавых дыскусій, праінфармаваў намеснік кіраўніка ДКРРК Ван Сяатаа. Паводле яго звестак, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі выступіць з прамовай на пленарным пасяджэнні, на якім будуць прысутнічаць лідары многіх краін і кіраўнікі міжнародных арганізацый. Галоўная ўвага на шасці паралельных групавых дыскусіях будзе нададзена пытанням інфраструктурнай узаемазвязанасці, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, інвестыцый, а таксама культурных сувязяў, указаў Ван Сяатаа.

Паводле інфармацыі ДКРРК, у мерапрыемствах форуму, як чакаецца, прымуць удзел больш за 1500 чалавек, у тым ліку афіцыйныя асобы, навукоўцы, прадпрымальнікі, прадстаўнікі фінансавых устаноў і сродкаў масавай інфармацыі з 130 краін, а таксама прадстаўнікі 70 міжнародных арганізацый.

Кіраўнікі дзяржаў ці ўрадаў 28 краін пацвердзілі свой удзел у маючым адбыцца форуме ў Пекіне, які стане самай высокаўзроўневай міжнароднай сустрэчай пасля вылучэння Кітаем ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" у 2013 годзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040