Ініцыятыва "Адзін пояс-адзін шлях" прынесла Італіі новыя магчымасці – прэм'ер-міністр Паала Джэнцілоні
  2017-05-12 09:35:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ініцыятыва "Адзін пояс, адзін шлях" прынесла Італіі вялікія магчымасці для развіцця эканомікі, а таксама шанс для пашырэння супрацоўніцтва паміж Кітаем і Італіяй. Пра гэта кітайскім СМІ заявіў у чацвер прэм'ер-міністр Італіі Паала Джэнцілоні, які адправіцца ў Пекін для ўдзелу ў Форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "ініцыятывы".

Па словах П.Джэнцілоні, гістарычна Італія была канчатковым пунктам Вялікага Шаўковага шляху. У Італіі сышліся Еўропа і Афрыка, а кітайская эканоміка цесна звязана з еўрапейскай і афрыканскай эканомікай, у сувязі з гэтым Італіі неабходна ўдзельнічаць у інвесціраванні ў будаўніцтва "Аднаго пояса, аднаго шляху". Італія, як і Кітай, моцная ў будаўніцтве інфраструктуры, і тут "з захапленнем ставяцца да гэтай ініцыятывы, якая аб'ядноўвае сілы ўсіх бакоў".

Гаворачы аб супрацоўніцтве паміж Італіяй і Кітаем, П.Джэнцілоні адзначыў, што італьянская праграма "Індустрыя 4.0" і кітайская стратэгія "Кітайская апрацоўчая прамысловасць-2025" маюць шмат агульнага. У дзвюх дзяржаў ёсць шмат магчымасцяў для ўзаемадзеяння, перавагі і спецыфіка Італіі ў галіне вытворчасці абсталявання вельмі важныя для Кітая.

П.Джэнцілоні высунуў прапанову аб супрацоўніцтве паміж Італіяй і Кітаем у галіне будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры, высокатэхналагічных інавацый і высакаякасных тавараў. Ён адзначыў, што абодва бакі павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва, стымуляваць прыцягненне кітайскага капіталу ў Італію, стварыць яшчэ больш прадпрыемстваў з кітайскім і італьянскім капіталам у мэтах садзейнічання развіццю адпаведных галін.

Кіраўнік італьянскага ўрада паказаў, што ў Італіі разумеюць важнасць глабалізацыі і звяртаюць вялікую ўвагу на гандлёвыя сувязі і эканамічную адкрытасць. Можна сказаць, што гэта вызначаецца дзяржаўным характарам і асаблівасцю грамадства Італіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040