29 кіраўнікоў краін і ўрадаў прымуць удзел у форуме па міжнародным супрацоўніцтве ў Пекіне
  2017-05-12 09:36:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

29 кіраўнікоў замежных дзяржаў і ўрадаў, а таксама тры кіраўнікі важных міжнародных арганізацый, пацвердзілі свой удзел у форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў Пекіне рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Пра гэта заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік кітайскага МЗС Гэн Шуан на ведамаснай прэс-канферэнцыі.

Апроч гэтага, прыкладна 1500 прадстаўнікоў розных грамадскіх колаў з больш чым 130 краін прымуць удзел у мерапрыемстве як афіцыйныя запрошаныя госці, праінфармаваў чыноўнік, дадаўшы, што для асвятлення маючага адбыцца форуму зарэгістраваліся ўжо звыш 4000 работнікаў СМІ з розных краін.

У прыватнасці, згодна з раскладам, у першай палове дня 14 мая старшыня КНР Сі Цзіньпін прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця форуму, пасля чаго адбудзецца пленарнае пасяджэнне высокага ўзроўню. У другой палове дня пройдуць шэсць паралельных тэматычных дыскусій. 15 мая Сі Цзіньпін будзе старшынстваваць на саміце за "круглым сталом" і азнаёміць прадстаўнікоў СМІ з вынікамі форуму. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040