Кітайскія лістынгавыя кампаніі шукаюць камерцыйныя шанцы ў рэгіёнах уздоўж "аднаго пояса, аднаго шляху"
  2017-05-15 15:07:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія лістынгавыя кампаніі актыўна ўдзельнічаюць у будаўніцтве "аднаго пояса, аднаго шляху" і бачаць у гэтым добрыя магчымасці для пашырэння свайго бізнесу за мяжой.

Па стане на канец 2016 года 284 з 1870 кампаній, чые акцыі каціруюцца на Шэньчжэньскай фондавай біржы, розным шляхам прымалі ўдзел у будаўніцтве "аднаго пояса, аднаго шляху", гаворыцца ў заяве біржы.

Сярод іх -- 70 працэнтаў прыватных кампаній, пры гэтым дзяржаўныя прадпрыемствы сталі галоўнай сілай у рэалізацыі буйных праектаў інфраструктурнага будаўніцтва ў краінах уздоўж "аднаго пояса, аднаго шляху".

У цэлым, гэтыя лістынгавыя кампаніі экспартавалі прадукцыю коштам больш чым 90 млрд юаняў (каля 13,05 млрд. долараў) у краіны ўздоўж "аднаго пояса, аднаго шляху", рэалізавалі там будаўнічыя праекты на суму прыкладна 150 млрд юаняў, заключылі 60 здзелак па набыцці замежных актываў.

Напрыклад, у 2016 годзе даходы вытворцы фотаэлектрычных кампанентаў Accelink Technologies ад экспарту прадукцыі ў замежныя краіны, уключаючы Аўстралію, Індыю і Эфіопію, дасягнулі 800 млн юаняў.

Кампанія KDX, якая выпускае палімерныя матэрыялы, у 2016 годзе рэалізавала ў краінах і рэгіёнах уздоўж "Пояса і шляху" прадукцыю на суму 718 мільёнаў юаняў, гэты паказчык склаў 23 працэнты ад агульных замежных даходаў кампаніі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040