Прамысловая вытворчасць у Кітаі ў красавіку вырасла на 6,5 працэнта
  2017-05-15 18:02:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дабаўленая вартасць, створаная асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі Кітая ў красавіку, вырасла ў гадавым вылічэнні на 6,5 працэнта, што на 0,5 працэнтнага пункта вышэй за паказчык красавіка мінулага года. Пра гэта сведчаць распаўсюджаныя сёння звесткі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення.

У Кітаі асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі называюць прадпрыемствы з гадавым даходам ад асноўнай гаспадарчай дзейнасці ў 20 млн і больш юаняў.

У сакавіку прамвытворчасць (або, згодна з афіцыйна прынятай тэрміналогіяй, дабаўленая вартасць, створаная асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі) вырасла на 7,6 працэнта. Гэта зніжэнне патлумачылі ў Дзяржстаце скарачэннем працоўных дзён у красавіку ў сувязі са святам 1 мая.

У цэлым за першыя чатыры месяцы года зафіксавана павелічэнне прамысловай вытворчасці на 6,7 % у гадавым выражэнні.

Аналіз дынамікі вытворчасці па формах уласнасці паказаў, што ў дзяржпрадпрыемстваў яна вырасла на 5,6 працэнта, тады як акцыянерныя прадпрыемствы прадэманстравалі рост на 6,9 працэнта. Разам з тым, у прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу рост склаў 5,5 працэнта.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040