У фокусе ўвагі Кітая: на форуме "Аднаго пояса, аднаго шляху" прадстаўлены вядучыя сусветныя эканомікі
  2017-05-15 18:08:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнікі вядучых сусветных эканомік, у тым ліку ўсіх краін "Групы сямі", прысутнічаюць на Форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Аднаго пояса, аднаго шляху", які адкрыўся ў нядзелю ў Пекіне.

Форум на дадзены момант стаў самай важнай сустрэчай, якая праходзіць у рамках ініцыятывы "Аднаго пояса, аднаго шляху". Гэта таксама міжнароднае мерапрыемства самага высокага ўзроўню і самага буйнога маштабу, калі-небудзь арганізаванае Кітаем на сваёй тэрыторыі па ўласнай ініцыятыве.

Удзел у двухдзённым форуме бяруць прадстаўнікі 130 з лішнім краін, на якія прыходзіцца звыш за дзве траціны сусветнага насельніцтва і 90 % сусветнага ВУП.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040