Сі Цзіньпін: кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў пагадзіліся аказаць фінансавую падтрымку развіццю "Аднаго пояса, аднаго шляху"
  2017-05-16 09:02:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, якія прынялі ўдзел у Пекіне ў Форуме "Аднаго пояса, аднаго шляху", пагадзіліся заснаваць "стабільную і ўстойлівую сістэму фінансавай падтрымкі, рызыкі якой знаходзяцца ў кантралюемых межах" для развіцця "Аднаго пояса, аднаго шляху ".

Кіраўнікі таксама прыйшлі да згоды з нагоды пашырэння каналаў, інавацыйных метадаў і зніжэння выдаткаў фінансавання, адзначыў кітайскі лідар на прэс-канферэнцыі па выніках Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Аднаго пояса, аднаго шляху".

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў - удзельнікі "круглага стала" ў рамках Форуму "Аднаго пояса, аднаго шляху" ў панядзелак прынялі сумеснае камюніке і апублікавалі спіс вынікаў форуму.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040