У 2019 годзе Кітай правядзе 2-і Форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Аднаго пояса, аднаго шляху"
  2017-05-16 09:13:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2019 годзе Кітай правядзе 2-і Форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Аднаго пояса, аднаго шляху". Пра гэта абвясціў у панядзелак старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас свайго выступлення на закрыцці саміту за круглым сталом у рамках Форуму.

Сі Цзіньпін сказаў, што ўдзельнікі саміту далі пазітыўную ацэнку зрухам, дасягнутым у міжнародным супрацоўніцтве па будаўніцтве "Аднаго пояса, аднаго шляху", лічачы, што гэта мае важнае значэнне для пошуку новых стымулаў эканамічнага развіцця, умацавання рухаючых сіл развіцця розных краін і садзейнічання росту глабальнай эканомікі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ўдзельнікі саміту падтрымліваюць развіццё сусветнай эканомікі адкрытага тыпу, зацікаўлены ў прасоўванні будаўніцтва зон свабоднага гандлю і спрашчэнні працэдур у галіне гандлю і інвестыцый.

Далей Сі Цзіньпін сказаў, што ўдзельнікі саміту лічаць, што падчас міжнароднага супрацоўніцтва па будаўніцтве "Аднаго пояса, аднаго шляху" неабходна працягваць надаваць сур'ёзную ўвагу фарміраванню ўзаемазлучанай інфраструктуры, прасоўваць супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва аўтадарог, чыгуначных магістраляў, партоў, нафта-і газаправодаў, аб'ектаў электраэнергетыкі і тэлекамунікацыйных сетак.

Па словах Сі Цзіньпіна, удзельнікі саміта таксама заявілі пра гатоўнасць пашыраць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі і тэхнікі, культуры, аховы здароўя, турызму, фізкультуры і спорту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040