25 чалавек пацярпелі ў выніку ДТЗ у амерыканскім штаце Мэрыленд
  2017-05-16 15:23:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У штаце Мэрыленд на ўсходзе ЗША ў панядзелак адбылося ДТЗ, у выніку пацярпелі па меншай меры 25 чалавек, стан дваіх з іх ацэньваецца як цяжкі.

Як паведамілі мясцовыя СМІ, інцыдэнт меў месца каля 09:30 па мясцовым часе. Па дадзеных папярэдняга расследавання, легкавы аўтамабіль спрабаваў абагнаць аўтобус, але страціў кіраванне і сутыкнуўся з ім. Аўтобус у выніку перакуліўся.

Як стала вядома, у аўтобусе, які рухаўся з горада Філадэльфія ў Вашынгтон, знаходзіліся 26 школьнікаў і трое суправаджаючых. Адно дзіця і адзін дарослы атрымалі цяжкія траўмы, яны былі дастаўлены верталётам у шпіталь. Іншых пацярпелых перавезлі ў медустанову на машынах хуткай дапамогі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040