Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі
  2017-05-17 10:25:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак у дзяржаўнай рэзідэнцыі Дзяаюйтай у Пекіне сустрэўся з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, які прыбыў у Кітай для ўдзелу ў Форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Аднаго пояса, аднаго шляху".

Устанаўленне ў верасні мінулага года кітайска-беларускіх адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства, заснаваных на ўзаемным даверы і супрацоўніцтве з мэтай агульнага выйгрышу, адзначыла пачатак новага этапу развіцця двухбаковых сувязяў, адзначыў кітайскі лідар.

Па словах Сі Цзіньпіна, бакі цвёрда падтрымліваюць адзін аднаго ў пытаннях, якія тычацца іх ключавых інтарэсаў і з'яўляюцца прадметам заклапочанасці, паспяхова развіваюць дзелавое супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і на розных узроўнях, ажыццяўляюць цесную каардынацыю па міжнародных і рэгіянальных справах.

Як падкрэсліў кітайскі лідар, кітайскі бок разглядае Беларусь у якасці важнага партнёра супрацоўніцтва ў сумесным будаўніцтве "Аднаго пояса, аднаго шляху" і мае намер сумесна выяўляць патэнцыял узаемадзеяння з мэтай дасягнення ўзаемавыгаднага развіцця.

Бакі павінны ўзмацніць кантакты па пытаннях палітыкі і спалучэння стратэгій развіцця, культываваць новыя крыніцы развіцця сувязяў, паглыбіць гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, садзейнічаць устойліваму развіццю двухбаковага гандлю, прасоўваць будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, выявіць ролю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, зрабіць больш частымі гуманітарныя кантакты і ўмацаваць узаемадзеянне ў сферы адукацыі, культуры і турызму, адзначыў старшыня КНР.

А. Лукашэнка павіншаваў Кітай з паспяховым правядзеннем Форуму на высокім узроўні па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Аднаго пояса, аднаго шляху".

Ён адзначыў, што выступленне старшыні Сі Цзіньпіна на форуме выклікала вялікую цікавасць міжнароднай супольнасці. Беларусь і Кітай - шчырыя сябры, якія на працягу 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін бесперапынна паглыблялі ўзаемны давер і дружалюбнае супрацоўніцтва.

Беларускі бок зацікаўлены ў павышэнні ўзаемадзеяння з Кітаем у сферы эканомікі і гандлю, інвестыцый, вытворчых магутнасцяў, навукі і тэхнікі, спорту, турызму і інш. Ён вітае актыўны ўдзел кітайскіх прадпрыемстваў у будаўніцтве важных аб'ектаў у Беларусі, у тым ліку Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Пасля завяршэння сустрэчы лідары дзвюх краін прысутнічалі на цырымоніі падпісання шэрагу дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве ў будаўніцтве "Аднаго пояса, аднаго шляху", а таксама ў галіне эканомікі і тэхналогій.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040