Трамп адрэагаваў на паведамленні СМІ аб "разгалашэнні" сакрэтных дадзеных Расіі
  2017-05-17 15:54:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацыяльных СМІ выступіў з апраўданнем сваіх дзеянняў падчас кансультацый з Расіяй па барацьбе з тэрарызмам, заявіўшы, што меў "абсалютнае права" дзяліцца "фактамі".

Гэтая заява была зроблена Д.Трампам у адказ на паведамленні амерыканскіх СМІ ад 15 мая аб тым, што ён выдаў сакрэтныя дадзеныя Расіі.

"Я хацеў падзяліцца з Расіяй фактамі, якія тычацца тэрарызму і бяспекі авіярэйсаў, на што маю абсалютнае права, будучы прэзідэнтам ЗША", - напісаў Д.Трамп раніцай 16 траўня на сваёй старонцы ў "Твітэры". Акрамя таго, ён заклікаў Расію значна пашырыць маштабы барацьбы з экстрэмісцкай групоўкай "Ісламская дзяржава" і тэрарызмам.

Амерыканскія СМІ раней паведамлялі, што Д.Трамп падчас праведзенай на мінулым тыдні сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым і паслом РФ у ЗША Сяргеем Кісляком раскрыў расійскаму боку дадзеныя "павышанай сакрэтнасці", якія тычацца экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040