Савет бяспекі ААН правёў закрытыя кансультацыі з нагоды ракетнага выпрабавання КНДР
  2017-05-17 18:32:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Савет Бяспекі ААН у аўторак правёў закрытыя кансультацыі з нагоды чарговага ракетнага выпрабавання КНДР, асудзіўшы гэты крок Пхеньяна і заклікаўшы яго адмовіцца ад падобных дзеянняў. Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік Уругвая пры ААН Эльбія Расселі, які старшынствуе ў СБ у траўні.

Члены Савета бяспекі абмеркавалі розныя падыходы да гэтай сітуацыі, такія як прымяненне санкцый і мірная дыпламатыя, заявіў Э. Раселі па выніках кансультацый, якія ён назваў плённымі.

Па словах уругвайскага дыпламата, Савет бяспекі падкрэсліў, што КНДР варта неадкладна прыняць канкрэтныя меры, каб прадэманстраваць сваю шчырую прыхільнасць дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, і адзначыў, што змякчэнне напружанасці на Карэйскім паўвостраве і ў рэгіёне ў цэлым мае вельмі вялікае значэнне. СБ ААН пацвярджае важнасць забеспячэння міру і стабільнасці на паўвостраве і ў Паўночна-Усходняй Азіі, імкнецца да ўсебаковага ўрэгулявання праблемы мірным, дыпламатычным і палітычным шляхам, дадаў Э. Раселі.

Раней паведамлялася, што 14 траўня КНДР зрабіла чарговы пуск ракеты.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040