З чэрвеня для грамадзянскага выкарыстання беспілотнікаў патрэбна будзе рэгістрацыя
  2017-05-18 10:36:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 траўня Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая абвясціла, што Кітай плануе ажыццяўляць рэгістрацыю з указаннем рэальнага імя ўладальніка для выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў масай больш за 250 гр. у грамадзянскіх мэтах.

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі КНР аб'явіла аб завяршэнні пачатковага этапу распрацоўкі сістэмы рэгістрацыі БПЛА для грамадзянскага выкарыстання, з 18 траўня сістэма будзе ўведзена ў эксплуатацыю. 1 чэрвеня пачнецца афіцыйная рэгістрацыя БПЛА масай больш за 250 гр. Разам з тым, будзе створана сістэма абмену дадзенымі рэгістрацыі БПЛА, а таксама воблачная платформа для сумеснага выкарыстання дадзеных аб палётах у рэжыме рэальнага часу.

У апошнія гады сталі частымі выпадкі незаконных запускаў БПЛА на тэрыторыі Кітая, што ўяўляе пагрозу бяспецы грамадзянскай авіяцыі. Як паведаміла Упраўленне грамадзянскай авіяцыі КНР, толькі за перыяд з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны лютага гэтага года адбылося 12 выпадкаў незаконных запускаў БПЛА, якія пагражаюць бяспецы грамадзянскай авіяцыі.

Па статыстыцы, у апошнія гады сярэднегадавыя тэмпы росту маштабу кітайскага рынку БПЛА дасягнулі больш за 50%. Як даведаўся карэспандэнт, разам з выбухным ростам рынку, неабходна ўмацоўваць нагляд і кіраванне ў гэтай сферы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040