Баявы верталёт "Чжы-19E" кітайскай вытворчасці паспяхова выканаў першы палёт
  2017-05-19 09:06:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Баявы верталёт "Чжы-19E" кітайскай вытворчасці паспяхова здзейсніў свой першы палёт у горадзе Харбін - адміністрацыйным цэнтры прав. Хэйлунцзян /Паўночна-Усходні Кітай/.

"Чжы-19E" для дэманстрацыі сваіх магчымасцяў здзейсніў манеўр завісання ў паветры, паказаў сваю працу ва ўмовах дзеяння эфекту паветранай падушкі ля зямлі і здзейсніў пралёты на малой вышыні над аэрапортам.

Баявы верталёт новага пакалення, прызначаны для экспарту ў іншыя краіны, быў распрацаваны Харбінскай самолётабудаўнічай кампаніяй, якая ўваходзіць у Кітайскае аб'яднанне авіяцыйнай прамысловасці з мэтай задавальнення патрабаванняў міжнароднага рынку ваеннай тэхнікі.

"Чжы-19E" -- найноўшы вузкафюзеляжны двухмесны баявы верталёт. Ён таксама з'яўляецца першым у краіне верталётам з арыентацыяй на экспарт, прызначаным для здзяйснення атакуючых дзеянняў.

"Гэтая машына можа быць задзейнічана для падтрымкі войскаў з паветра і выканання розных задач у складанай абстаноўцы вядзення бою ў дзённы і начны час", - паведаміў намеснік галоўнага канструктара харбінскай кампаніі Лі Шэнвэй.

Паводле яго звестак, навінка з тандэмнай схемай размяшчэння экіпажа здольная забяспечыць абодвух пілотаў у пярэдняй і задняй частцы машыны шырокім аглядам. Значныя паляпшэнні былі ўнесены ў яе манеўранасць і выжывальнасць у баі.

Валодаючы максімальнай узлётнай масай у 4250 кг, "Чжы-19E" з'яўляецца лёгкім баявым верталётам з прыкметнымі перавагамі ў крэйсерскай хуткасці, хуткасці ўзняцця і практыцы.

"Чжы-19E" галоўным чынам прызначаны для паражэння танкаў, баявых машын, аб'ектаў абароны і іншых наземных мэтаў. Ён здольны даць сухапутным войскам непасрэдную агнявую падтрымку, атакаваць верталёты і іншыя аб'екты, лётаць на вельмі нізкай вышыні і ў складзе верталётнага канвою.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040