Форум Асацыяцыі навукова-тэхналагічных паркаў, зон высокіх і новых тэхналогій "Шаўковы шлях" пройдзе ў Мінску
  2017-05-19 09:06:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Другі форум Асацыяцыі навукова-тэхналагічных паркаў, зон высокіх і новых тэхналогій "Шаўковы шлях" (SRSPA) пройдзе 22-25 мая ў Мінску, паведамілі ў Навукова-тэхналагічным парку БНТУ "Палітэхнік".

Асацыяцыя SRSPA заснаваная ў ліпені 2016 года пры падтрымцы Міністэрства навукі і тэхнікі Кітайскай Народнай Рэспублікі для развіцця інавацыйнай інфраструктуры і пашырэння навукова-інавацыйнага супрацоўніцтва на тэрыторыі краін, размешчаных па маршруце "Пояса і шляху". У асацыяцыю ўваходзяць 80 кітайскіх і 35 арганізацый з 8 дзяржаў свету - гэта навукова-тэхналагічныя арганізацыі, агенцтвы, якія аказваюць адпаведныя паслугі, навукова-даследчыя ўстановы.

Чакаецца, што ў форуме возьмуць удзел прадстаўнікі 15 краін. Запрошаны прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, дзяржаўнага прадпрыемства "Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік" сумесна з Кітайска-расійскай базай прамысловага асваення новых і высокіх тэхналогій горада Яньтай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040