Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў кандыдатуру Тэры Брэнстэда на пасаду амбасадара ЗША ў Кітаі
  2017-05-23 16:12:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў кандыдатуру губернатара штата Аёва Тэры Брэнстэда на пасаду амбасадара ЗША ў Кітаі. За яго кандыдатуру прагаласавалі 82 сенатары, супраць выказаліся 13.

Т.Брэнстэд ў сваёй заяве адзначыў, што Кітай з'яўляецца адной з самых уплывовых краін свету, а таксама адным з найбуйнейшых гандлёвых партнёраў ЗША. Ён выказаў гатоўнасць прыкласці намаганні для дасягнення ўзаемнай выгады.

70-гадовы Т.Брэнстэд у 1983-1999 гадах і з 2011 года да гэтага часу займаў пасаду губернатара штата Аёва. Ён лічыцца адным з палітычных дзеячаў ЗША, якія добра ставяцца да Кітая. У снежні мінулага года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў яго кандыдатуру на пост амерыканскага амбасадара ў Кітаі.

Т.Брэнстэд спадзяецца, што ў час знаходжання на пасадзе амерыканскага амбасадара ён наведае розныя куткі Кітая і пагутарыць з кітайскімі грамадзянамі, каб тым самым садзейнічаць бурнаму развіццю культурных сувязяў і абмену ідэямі паміж дзвюма краінамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040