Да 2020 года каля паловы кітайцаў будуць пакутаваць ад блізарукасці
  2017-05-23 16:21:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскіх крачоў турбуюць наступныя даныя: 20 гадоў таму сярод выпускнікоў пачатковых школ Шанхая было вельмі мала вучняў з блізарукасцю, але на сённяшні дзень сярод шасці-сямігадовых першакласнікаў горада каля 10% пакутуюць ад блізарукасці, у 3-4 класах, калі дзеці знаходзяцца ва ўзросце каля 10 гадоў, ад блізарукасці пакутуюць ужо больш за 50% вучняў.

Галоўны ўрач афтальмалагічнага аддзялення 1-ай народнай бальніцы Шанхая Сюй Сюнь выказаў трывогу з нагоды сітуацыі са зрокам сярод кітайскай моладзі. Ён сказаў, што каля 90% студэнтаў сёння – блізарукія. Сярод 20-30-гадовых кітайцаў каля 20% пакутуюць ад блізарукасці высокай ступені. Спецыялісты лічаць, што для гэтага ёсць дзве прычыны: па-першае, бесперапынны стрэс падчас навучання, па-другое, празмернае выкарыстанне электронных прылад.

У дакладзе аб выніках даследавання якасці жыцця кітайскіх грамадзян у 2016 годзе, падрыхтаваным прафесарам Лі Лінам з Інстытута грамадскай аховы здароўя Пекінскага ўніверсітэта, адзначаецца, што сярод мужчын на першым месцы стаяць вочныя хваробы, а сярод жанчын – мастапатыя, але на другім месцы зноў стаяць праблемы са зрокам. Акрамя таго, СААЗ адзначыла, што блізарукасць з'яўляецца адной з трох хвароб, якія аказваюць уплыў на здароўе чалавецтва. У дакладзе паведамляецца, што да 2020 года ўзровень блізарукасці ў Кітаі ахопіць 50% насельніцтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040