МЗС КНР: Кітай вітае адмову Сусветнай асамблеі аховы здароўя ад уключэння праекта аб Тайване ў дадатковы парадак дня 70-й сесіі ВАЗ
  2017-05-24 09:31:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветная асамблея аховы здароўя прыняла рашэнне, згодна з якім праект аб запрашэнні Тайваня ўдзельнічаць у 70-й сесіі ВАЗ у якасці назіральніка не будзе ўключаны ў дадатковы парадак дня сесіі.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што гэта ў поўнай меры сведчыць аб тым, што прынцып адзінага Кітая атрымлівае прызнанне міжнароднай супольнасці. "Гэта рашэнне абараніла годнасць адпаведных рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН і ВАЗ. Яно ў поўнай меры сведчыць аб агульным прызнанні міжнароднай супольнасцю прынцыпу адзінага Кітая, і Кітай, у сваю чаргу, вітае такое рашэнне", -- сказала Хуа Чуньін.

"Хачу зноў паўтарыць, што, грунтуючыся на прынцыпе адзінага Кітая, цэнтральны ўрад КНР гатовы шляхам міжберагавых кансультацый належным чынам вырашаць пытанні аб удзеле Тайваня ў дзейнасці міжнародных арганізацый", -- падкрэсліла кітайскі чыноўнік. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040