У дачыненні да галоўнага трэнера жаночай зборнай па настольным тэнісе Кун Лінхуэя будзе праведзена расследаванне
  2017-05-31 08:58:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне па справах фізкультуры і спорту КНР заявіла ў аўторак, што надае вялікую ўвагу судовай цяжбе, да якой мае дачыненне галоўны трэнер жаночай зборнай па настольным тэнісе Кун Лінхуэй, а таксама выказвае глыбокае шкадаванне з нагоды негатыўнага ўплыву правіны трэнера на грамадства.

Паведамляецца, што Кітайская асацыяцыя настольнага тэніса ўжо вынесла папярэдняе рашэнне растлумачыць дэталі здарэння і прыняць строгія меры ў дачыненні да парушальніка.

Па словах прэс-сакратара Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах фізкультуры і спорту, Кун Лінхуэй, будучы членам КПК, дзяржаўным служачым, знакамітым спартсменам і трэнерам, павінен быў строга выконваць партыйную дысцыпліну і законы дзяржавы, а таксама надаваць вялікую ўвагу свайму сацыяльнаму іміджу і ўплыву на грамадства .

Кіраванне рашуча супрацьстаіць парушэнням прафесійнай этыкі, законаў і дысцыпліны і правядзе адпаведнае расследаванне. Кіраванне патрабуе ад усіх спартсменаў, трэнераў, а таксама работнікаў спартыўнай сферы атрымаць ўрок з сітуацыі, якая склалася, строга ахоўваць асабістую дысцыпліну, павялічваць цікавасць да здаровага ладу жыцця, прытрымлівацца асноўных каштоўнасцяў сацыялізму, усімі сіламі прасоўваць дух айчыннага спорту і Алімпійскіх гульняў, а таксама не мірыцца з амаральным паводзінамі і якімі-небудзь парушэннямі законаў і дысцыпліны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040