Лі Кэцян і А. Меркель правялі прэс-канферэнцыю
  2017-06-02 09:18:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сумесна з канцлерам Германіі Ангелай Меркель правёў прэс-канферэнцыю.

Лі Кэцян і А.Меркель распавялі пра вынікі штогадовай сустрэчы кіраўнікоў урадаў Кітая і Германіі. Лі Кэцян падкрэсліў, што стабільнасць і сталасць кітайска-нямецкіх адносін аказвае актыўны ўплыў на стабільнасць, супрацоўніцтва і развіццё свету, у якім расце нявызначанасць.

Адказваючы на пытанне аб кліматычных зменах, Лі Кэцян сказаў, што супрацьдзеянне зменам клімату з'яўляецца дамоўленасцю краін свету. Кітай заўсёды актыўна ўдзельнічаў, садзейнічаў працэсу выпрацоўкі Парыжскага пагаднення і падпісаў яго. Кітай адным з першых заканадаўча зацвердзіў пагадненне. Гэта не толькі міжнародная адказнасць Кітая, які з'яўляецца буйной краінай, што развіваецца, але ўнутраная патрэба ў трансфармацыі шляху развіцця дзяржавы. Кітай працягне выконваць абавязацельствы, будзе старанна ісці па шляху экалагізацыі, скарачэння выкідаў вуглевадародаў і ўстойлівага развіцця, а таксама сумесна з іншымі краінамі дасягаць мэтаў Праграмы па ўстойлівым развіцці да 2030 года.

На пытанне пра перамовы па інвестыцыйным пагадненні Кітая і ЕС Лі Кэцян адказаў, што паскарэнне перамоўнага працэсу будзе спрыяць двухбаковай адкрытасці ды роўнасці, а таксама пашырэнню маштабаў ўзаемнага гандлю і інвестыцый паміж Кітаем і ЕС.

А. Меркель адзначыла, што на працягу 45 гадоў дыпламатычных адносін Германіі з Кітаем краіны станавіліся ўсё больш важнымі партнёрамі па супрацоўніцтве, іх палітычныя, гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя сувязі сталі вельмі цеснымі, умацоўваецца супрацоўніцтва ў галіне авіяцыі, аўтамабілебудавання, цыклічнай эканомікі, навуковых даследаванняў і інтэлектуальнай вытворчасці. У свеце з нявызначанасцю, якая расце, Германія і Кітай з усёй адказнасцю ўзмацняюць стратэгічныя адносіны партнёрства і цеснае супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040