Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам Германіі Франк-Вальтэрам Штайнмаерам
  2017-06-02 09:18:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам Германіі Франк-Вальтэрам Штайнмаерам.

Лі Кэцян, у першую чаргу, перадаў Ф.-В.Штайнмаеру шчырыя прывітанні ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна. У цяперашні час нарастаюць фактары нявызначанасці і нестабільнасці ў міжнародным грамадска-палітычным становішчы, аднак гэта не можа блакаваць агульныя трэнды на мір, развіццё і супрацоўніцтва, а таксама працэс эканамічнай глабалізацыі. У рамках бягучага візіту Кітай і Германія дасягнулі важнага кансенсусу па такіх напрамках, як адстойванне міру і мультылатэралізму ва ўсім свеце, падтрымка лібералізацыі і спрашчэння гандлю і інвестыцый. Гэта падае знак ўсяму свету аб стабільнасці абстаноўкі. Лі Кэцян таксама паўторна пазначыў прынцыповыя пазіцыі Кітая па змяненні клімату і вырашэнні вострых пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага значэння. Ён заявіў пра жаданне Кітая ўзмацняць супрацоўніцтва з Германіяй па ўсіх напрамках.

У сваю чаргу, Ф.-В.Штайнмаер вітаў візіт Лі Кэцяна ў Германію і высока ацаніў вынікі паездкі. Ён адзначыў, што на фоне няўстойлівай і неспакойнай міжнароднай абстаноўкі прынцыповае значэнне мае ўмацаванне кантактаў на высокім узроўні паміж Германіяй і Кітаем. ФРГ падтрымлівае сусветную сістэму гандлю адкрытага тыпу і ўдзячная Кітаю за яго пазіцыю аб нязменным адказным падыходзе да пытанняў рэагавання на кліматычныя змены. Германія мае намер паглыбляць абмены і кааперацыю з Кітаем па такіх напрамках, як гандаль, эканоміка і гуманітарная сфера.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040