Ваенны верталёт разбіўся ў Турцыі, загінулі 13 чалавек
  2017-06-02 09:18:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ваенны верталёт разбіўся ў сераду ў правінцыі Шырнак на паўднёвым усходзе Турцыі, у выніку загінулі ўсе 13 чалавек, якія знаходзіліся на яго борце.

Генеральны штаб узброеных сіл Турцыі паведаміў, што каля 20:55 па мясцовым часе верталёт зачапіў драты лініі электраперадачы, разбіўся і загарэўся, у выніку ўсе 13 чалавек, якія знаходзіліся на яго борце, загінулі.

Па дадзеных мясцовых СМІ, міністр абароны Турцыі Фікры Ышык і начальнік генштаба УС краіны Хулусі Акар прыбылі на месца здарэння для расследавання прычын аварыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040