У Кітаі Прайшлі Дні беларускай культуры
  2017-06-02 17:47:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 21-га траўня па 1-га чэрвеня ў Кітаі адбыліся Дні беларускай культуры. Сёлятняе мерапрыемства прайшло на высокім узроўні і дало магчымасць жыхарам Паднябеснай пазнаёміцца з разнастайнымі ўзорамі беларускага мастатцва.

Пачаліся мерапрыемствы з тыдня дружбы ў г. Чанчуне, прысвечанныя 25-годдзю дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Дэлегацыю ўзначальваў Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, які расказаў пра творчыя магчымасці краіны і патэнцыял у наладжванні больш цесных сувязяў паміж дзеячамі культуры абедзвюх дзяржаў. У Чанчуне прайшлі Дні беларускага кіно і выступленне Заслужанага аматарскага калектыву ансамбля беларускай песні "Церніца".

Асноўныя мерапрыемствы ў Пекіне ўзбагацілі веды кітайцаў пра Беларусь і далі магчымасць гаварыць аб вялікім шляху і перспектывах у далейшым супрацоўніцтве. Такую думку ў інтэрв'ю нашаму каналу выказаў кіраўнік беларускай дэлегацыі, Міністр культуры краіны Барыс Святлоў. Знакавым ён лічыць адкрыццё Цэнтра культуры Беларусі ў сталіцы Кітая, якое адбылося 30 траўня. Барыс Святлоў вельмі ўсцешаны выставай беларускай графікі з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, якая праходзіць у музеі мастацтва ўніверсітэта Ціньхуа і выступленнем калектыву Нацыянальнага балета Беларусі са спектаклем "Лебядзінае возера" ў Вялікім тэатры Кітая. Увогуле, падводзячы вынікі Дзён культуры Беларусі, Барыс Святлоў упэўнена выказаў меркаванне аб вялікім прагрэсе і цікавасці з боку кітайцаў да краіны, што, безумоўна, спрыяе развіццю гуманітарных кантактаў паміж дзяржавамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040