У выніку выбуху на нафтахімічным заводзе на ўсходзе Кітая загінуў адзін чалавек, яшчэ сямёра зніклі без вестак
  2017-06-05 16:04:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з апошняй інфармацыяй, у выніку выбуху, які адбыўся раніцай панядзелка на нафтахімічным заводзе ў правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай), загінуў адзін чалавек, яшчэ сем чалавек прапалі без вестак, шасцёра атрымалі раненні.

Выбух прагрымеў у 01:00 і выклікаў пажар на пагрузачна-разгрузачнай пляцоўцы нафтахімічнай кампаніі "Цзіньюй" у зоне эканамічнага развіцця Ліньган горада Ліньі.

Паведамляецца, што падчас аварыі ў кампаніі знаходзіліся 40 яе супрацоўнікаў і адзін вадзіцель. Да цяперашняга часу сувязь устаноўлена з 34 з іх, яшчэ сямёра прапалі без вестак. Адказныя асобы завода затрыманы.

Адкрыты агонь пакуль яшчэ гарыць у рэзервуарным парку і на пагрузачна-разгрузачнай пляцоўцы. Ідзе інтэнсіўная аперацыя па яго тушэнні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040