МЗС КНР аб замежнай паездцы старшыні КНР Сі Цзіньпіна
  2017-06-06 09:20:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС КНР у панядзелак правёў брыфінг для кітайскіх і замежных журналістаў, прысвечаны маючай адбыцца замежнай паездцы старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Па запрашэнні прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Сі Цзіньпін з 7 па 10 чэрвеня нанясе дзяржаўны візіт у Казахстан, а таксама прыме ўдзел у 17-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС і будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выставы ЭКСПА-2017 у Астане.

На брыфінгу памочнік міністра замежных спраў КНР Лі Хуэйлай сказаў, што маючая адбыцца замежная паездка Сі Цзіньпіна стане важным дыпламатычным крокам Кітая ў дачыненні да Казахстана і еўразійскага рэгіёну ў гэтым годзе, будзе мець вялікае значэнне для развіцця адносін Кітая з Казахстанам і іншымі еўразійскімі дзяржавамі, паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва у розных сферах, садзейнічання бесперапыннаму, здароваму і стабільнаму развіццю ШАС.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040