Адбылася сустрэча Сі Цзіньпіна з прэзідэнтам Афганістана А.Гані
  2017-06-09 09:06:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер правёў у Астане сустрэчу з прэзідэнтам Афганістана Ашрафам Гані.

Кітайскі лідар падкрэсліў, што адносіны паміж Кітаем і Афганістанам захоўваюць спрыяльную тэндэнцыю развіцця. Узаемныя кантакты на розных узроўнях паміж дзвюма краінамі пачасціліся, супрацоўніцтва ў эканоміцы і гандлі, а таксама ў гуманітарнай сферы ўпэўнена паглыбляецца. Бакі дамагліся пазітыўнага прагрэсу ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Кітай і Афганістан павінны праявіць кіруючую ролю ўзаемных кантактаў на вышэйшым узроўні для развіцця міждзяржаўных адносін, умацаваць абмены і ўзаемныя візіты на розных узроўнях. Варта актыўна рэалізоўваць мемарандум аб узаемаразуменні па сумесным прасоўванні будаўніцтва ініцыятывы і іншыя пагадненні аб дзелавым супрацоўніцтве, паглыбіць практычнае супрацоўніцтва і стабільна прасоўваць кітайска-афганскія праекты. Абодва бакі павінны ўзмацніць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і барацьбы з тэрарызмам. Кітай падтрымлівае намаганні, прыкладзеныя ўрадам Афганістана для забеспячэння бяспекі ў краіне, і будзе аказваць яму дапамогу.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай прытрымліваецца сяброўскай палітыкі ў дачыненні да Афганістана і мае намер адыграць канструктыўную ролю ў прасоўванні мірнага аднаўлення краіны. КНР дапаможа Афганістану праявіць сваю ролю ў прасоўванні эканамічнага зліцця і ўзаемазвязанасці ў рэгіёне.

Прэзідэнт Афганістана, у сваю чаргу, адзначыў, што Афганістан шануе адносіны з Кітаем. «Наша краіна паважае важную ролю Кітая ў міжнародных і рэгіянальных справах. Афганістан прыкладае намаганні для ўмацавання супрацоўніцтва з КНР у эканоміцы і гандлі, бяспецы, ухваляе ініцыятыву «Адзін пояс, адзін шлях» і імкнецца да стыкоўцы сваіх планаў развіцця з будаўніцтвам кітайскай ініцыятывы», – адзначыў афганскі прэзідэнт. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040