Сі Цзіньпін і Н.Назарбаеў наведалі ЭКСПА ў Астане
  2017-06-09 10:30:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суправаджэнні прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева наведаў кітайскі павільён на выставе ЭКСПА-2017 у Астане, а таксама прыняў удзел у відэаканферэнцыі па пытаннях кітайска-казахстанскіх трансгранічных перавозак.

ЭКСПА ўпершыню праводзіцца ў краіне Цэнтральнай Азіі. Тэмай выставы з'яўляецца "Энергія будучыні". Тут прадстаўлена больш за 100 краін і міжнародных арганізацый. Кітай першым пачаў будаўніцтва нацыянальнага павільёна. Галоўны дэвіз экспазіцыі – "Энергія будучага. Зялёны Шаўковы шлях". Кітай мае намер расказаць міжнароднай супольнасці аб сваёй канцэпцыі ў галіне трансфармацыі традыцыйных крыніц энергіі і асваення новых, аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця.

Кіраўнікі Кітая і Казахстана таксама прынялі ўдзел у відэаканферэнцыі па пытаннях кітайска-казахстанскіх трансгранічных перавозак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040