У Кітаі аб'яўлена папярэджанне ў сувязі з тайфунам "Мербак"
  2017-06-12 10:12:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нацыянальная абсерваторыя аб'явіла папярэджанне ў сувязі з тайфунам "Мербак", які 12 чэрвеня павінен дасягнуць правінцыі Гуандун на поўдні Кітая.

Вока другога за гэты год тайфуна "Мербак" 11 чэрвеня ў 17:00 знаходзілася над Паўднёва-Кітайскім морам прыкладна за 600 км на ўсход ад горада Шаньвэй, хуткасць ветру вакол яго дасягала 18 метраў за секунду. Аб гэтым паведамляецца ў заяве Нацыянальнага метэаралагічнага цэнтра КНР.

Цэнтр прагназуе, што "Мербак" будзе перамяшчацца на паўночны захад у напрамку правінцыі Гуандун з хуткасцю 20 кіламетраў за гадзіну і ноччу 12 чэрвеня дасягне сушы ў раёне ўзбярэжжа паміж Шэньчжэнем і Шаньтоу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040