Падчас здабычы "гаручага лёду" ў кітайскай акваторыі ў сярэднім здабываецца каля 7 тыс. кубаметраў газу ў дзень
  2017-06-12 15:48:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ва Упраўленні марской геолагаразведкі горада Гуанчжоу паведамілі, што пасля пачатку доследнай здабычы гідратаў прыроднага газу ("гаручага лёду") у акваторыі Шэньху ля вусця ракі Чжуцзян з 10 мая па 10 чэрвеня бесперапынная здабыча газу працягвалася 31 дзень.

Упраўленне марской геолагаразведкі Гуанчжоу паведаміла, што да другой паловы дня 10 чэрвеня агульны аб'ём атрыманага ў рамках доследнай здабычы газу склаў 210 тыс. кубаметраў, у сярэднім штодня здабывалася па 6800 кубаметраў. Працэс здабычы газу стабільны, сітуацыя на дне свідравіны нармальная; атрымана 2,64 млн. блокаў розных тэставых дадзеных, таксама закладзены трывалы падмурак для далейшай працы.

Гідраты прыроднага газу ўяўляюць сабой падобную на лёд крышталічную масу, якая ўтварылася з вады і прыроднага газу пры высокім ціску і нізкай тэмпературы. Адзін кубаметр "гаручага лёду" распадаецца на 0,8 кубаметра вады і 164 кубаметры прыроднага газу.

Работы па разведцы гідратаў прыроднага газу ў кітайскай акваторыі пачаліся ў 1999 годзе, папярэдняя разведка ў паўночнай частцы Паўднёва-Кітайскага мора праводзілася Упраўленнем марской геолагаразведкі Гуанчжоу. Дзякуючы працяглым намаганням кітайскіх марскіх геолагаў, у траўні бягучага года ў акваторыі Шэньху ля вусця ракі Чжуцзян рэалізавана здабыча гідратаў прыроднага газу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040