Кіраўнік МЗС КНР распавёў пра візіт Сі Цзіньпіна ў Казахстан
  2017-06-12 15:50:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 7-10 чэрвеня здзейсніў дзяржаўны візіт у Казахстан, а таксама прыняў удзел у 17-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС і наведаў цырымонію адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выставы ЭКСПА-2017 у Астане. З нагоды завяршэння візіту міністр замежных спраў КНР Ван І распавёў журналістам пра вынікі паездкі кітайскага лідара.

Ван І паведаміў, што гэты візіт стаў для Сі Цзіньпіна першай замежнай паездкай пасля правядзення Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў Пекіне, а таксама важным дыпламатычным мерапрыемствам Кітая ў Еўразіі.

Сі Цзіньпін прыняў удзел у больш чым 20 двухбаковых і шматбаковых мерапрыемствах, на якіх сумесна абмяркоўваліся буйныя планы кітайска-казахстанскай дружбы і супрацоўніцтва, сумесна вызначаліся праекты развіцця ШАС, адбывалася сумеснае садзейнічанне правядзенню ЭКСПА-2017 у Астане. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040