У кітайскай арміі заснаваны Ордэн "Першага жніўня"
  2017-06-13 09:26:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З санкцыта Сі Цзіньпіна ў кітайскай арміі заснаваны Ордэн "Першага жніўня", які стане самай ганаровай узнагародай у Кітаі.

Новы ордэн будзе ўручацца за выдатныя подзвігі ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі, інтарэсаў развіцця і садзейнічання мадэрнізацыі нацыянальнай абароны і арміі.

Спіс з 17 кандыдатаў, вылучаных НВАК, узброенай паліцыяй і сіламі грамадскай бяспекі, апублікаваны для збору думкі прадстаўнікоў ваенных колаў і грамадскасці. Сярод кандыдатаў – кітайскі астранаўт Цзін Хайпэн, камандзір касмічнага карабля "Шэньчжоў-11".

Узнагароджанне ордэнамі – важная сістэма натхнення ў кітайскай арміі. У 1955 годзе медалём "Першага жніўня", ордэнам і медалём "Незалежнасць і свабода", ордэнам і медалём "Вызваленне" былі ўзнагароджаны заслужаныя ўдзельнікі Аграрнай рэвалюцыйнай вайны, вайны Супраціўлення японскім захопнікам і Народна-вызваленчай вайны. У 1988 годзе ганаровыя ордэны "Чырвоная Зорка", "Незалежнасць" і "Перамога" ўручаны ваеннаслужачым, якія пайшлі ў ганаровую адстаўку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040