КНР і Панама ўсталявалі дыпламатычныя адносіны
  2017-06-13 15:32:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І і міністр замежных спраў Панамы Ісабэль Сайнт Мала дэ Аьварада правялі перамовы і падпісалі Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж КНР і Рэспублікай Панама.

У дакуменце гаворыцца, што КНР і Рэспубліка Панама ў адпаведнасці з інтарэсамі і спадзяваннямі народаў дзвюх краін вырашылі прызнаць адна адну і ўсталяваць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў з дня падпісання камюніке.

Урады дзвюх краін дамовіліся аб развіцці двухбаковых адносін на аснове прынцыпаў узаемнай павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, узаемнага ненападзення, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы, роўнасці, узаемнай выгады і мірнага суіснавання. Згодна з дамоўленасцю, урад Панамы прызнае існаванне толькі аднаго Кітая і абяцае не падтрымліваць з Тайванем ніякіх афіцыйных сувязяў. Урад КНР ухваляе пазіцыю Панамы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040