Францыя і Вялікабрытанія сумесна ўмацуюць барацьбу з тэрарызмам у інтэрнэце
  2017-06-14 17:16:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон ў аўторак абвясціў, што Францыя і Вялікабрытанія рэалізуюць новую праграму па сумеснай барацьбе з тэрарызмам. Яна будзе садзейнічаць не толькі ўмацаванню супрацоўніцтва паміж выведслужбамі і антытэрарыстычнымі ведамствамі дзвюх краін, але і сумеснай барацьбе з тэрарызмам у інтэрнэце.

Э. Макрон і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, якая прыбыла ў Парыж з візітам, правялі сумесную прэс-канферэнцыю. Прэзідэнт адзначыў, што новая праграма патрабуе ад інтэрнэт-правайдэраў хутчэй выдаляць кантэнт, які прапагандуе нянавісць і тэрарызм. Акрамя таго, праграма патрабуе на аснове павагі недатыкальнасці асабістай інфармацыі адшукаць спосаб выяўляць у інтэрнэце старонкі, якія не могуць знайсці традыцыйныя пашукавікі, каб падобныя старонкі не маглі быць выкарыстаны тэрарыстамі.

Э. Макрон таксама заявіў, што новая праграма надасць увагу прасоўванню антытэрарыстычнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і ЗША ў галіне лічбавых тэхналогій.

Акрамя супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, Францыя і Вялікабрытанія таксама прадоўжаць узаемадзеянне ў сферах эканомікі, абароны і міграцыі, паведаміў Э. Макрон. У канцы бягучага года ў Вялікабрытаніі адбудзецца французска-брытанскі саміт па абароне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040