Прэм'ер-міністр Балгарыі выказаў гатоўнасць дапамагчы ЕС і Турцыі ў разрадцы напружанасці ў адносінах
  2017-06-14 17:18:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў у аўторак заявіў, што краіна гатова дапамагчы Еўрасаюзу і Турцыі ў разрадцы напружанасці ў адносінах.

Б. Барысаў 13 чэрвеня здзейсніў аднадзённы рабочы візіт у Турцыю. Па дадзеных балгарскіх СМІ, прэм'ер-міністр заявіў, што Балгарыя гатова дапамагчы ЕС і Турцыі разрадзіць напружанасць у адносінах, спадзеючыся, што ЕС і Турцыя праявяць добрую волю для ўрэгулявання рознагалоссяў па ўласнай ініцыятыве.

Як паведамілі СМІ са спасылкай на Б. Барысава, ЕС нельга забывацца на тое, што яму ўдалося змякчыць сітуацыю з бежанцамі на межах саюза менавіта дзякуючы вялікім намаганням Турцыі.

Нагадаем, што ў сакавіку бягучага года некалькі краін ЕС перашкаджалі паездкам чыноўнікаў турэцкага ўрада, якія мелі намер наведаць Германію, Нідэрланды і іншыя краіны з мэтай мабілізаваць пражываючых там турэцкіх грамадзян для ўдзелу ў рэферэндуме аб унясенні паправак у канстытуцыю, што прывяло да напружанасці ў адносінах паміж Турцыяй і Еўрасаюзам. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 23 сакавіка заявіў, што яго краіна будзе пераацэньваць палітычныя адносіны з ЕС, 25 сакавіка ён сказаў, што пасля правядзення рэферэндуму аб папраўках у канстытуцыю ў красавіку, у Турцыі могуць правесці рэферэндум па пытанні аб працягу перамоваў аб уступленні ў ЕС.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040