ФРС ЗША другі раз з пачатку года павысіла стаўку
  2017-06-15 16:49:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Савет кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША абвясціў аб павышэнні мэтавага дыяпазону стаўкі ФРС на 25 базісных пунктаў да 1-1,25%. Гэта павышэнне стаўкі ФРС стала другім за бягучы год і ўзгадняецца з чаканнямі рынку.

Згодна з заявай, апублікаванай ФРС сёння пасля завяршэння чарговага пасяджэння па валютнай палітыцы, даныя з мая сведчаць аб працягу ўмацавання на рынку занятасці ў ЗША, у эканоміцы ЗША назіраецца ўмераны рост, у апошнія некалькі месяцаў аднавіўся рост спажывання амерыканскіх сем'яў, працягнулася пашырэнне інвестыцый у асноўныя фонды прадпрыемстваў. Аднак інфляцыя ў ЗША ў апошні час некалькі знізілася і была ніжэй мэтавага ўзроўню ФРС, якая складае 2%.

Калі эканамічны рост ЗША будзе ў цэлым адпавядаць чаканням, ФРС плануе ў сёлета пачаць нармалізацыю балансу, паступова скарачаць рэінвеставанні асноўных сум наяўных у ФРС каштоўных папер пры заканчэнні тэрмінаў іх дзеяння. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040