Колькасць ахвяр выбуху ў правінцыі Цзянсу ўзрасла да 8 чалавек
  2017-06-16 12:01:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць ахвяр выбуху ў павеце Фэнсянь правінцыі Цзянсу ўзрасла да 8 чалавек. У выніку выбуху, які адбыўся ў чацвер каля 16:50 ля дзіцячага сада, былі паранены некалькі дзясяткаў чалавек. Па папярэдніх даных, пацярпелі 70 чалавек, з якіх двое загінулі на месцы, а яшчэ 6 памерлі пазней у бальніцы.

Міністэрства грамадскай бяспекі КНР накіравала на месца працоўную групу для кіраўніцтва ліквідацыяй наступстваў інцыдэнту і запатрабавала прыкласці ўсе сілы да выратавання параненых, як мага хутчэй высветліць прычыну выбуху. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040