Кітай высока цэніць імкненне дзяржаў вырашаць звязаныя з Тайванем пытанні на аснове прынцыпу аднаго Кітая – МЗС
  2017-06-16 12:23:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў, што кітайскі ўрад ухваляе імкненне дзяржаў вырашаць звязаныя з Тайванем пытанні на аснове прынцыпу аднаго Кітая.

Адзін з журналістаў папрасіў пракаменціраваць учорашнюю заяву "МЗС" Тайваня, прыведзеную ў тайванскай газеце "Ляньхэбаа", пра тое, што кантынентальны Кітай аказвае ціск на дзяржавы, якія не маюць дыпламатычных адносін з Тайванем, і патрабуе ад іх замяніць словы "Кітайская Рэспубліка" і "Тайвань" у назвах тайванскіх замежных прадстаўніцтваў на "Тайбэй". У прыватнасці, будзе вымушана змяніць назву прадстаўніцтва Тайваня ў Бахрэйне. Лу Кан адзначыў, што гэта папярэдняя ўмова і палітычная аснова ўстанаўлення дыпламатычных адносін і супрацоўніцтва з КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040