КНДР рэзка асудзіла канфіскацыю Злучанымі Штатамі дыпламатычнага багажу ў паўночнакарэйскай дэлегацыі
  2017-06-19 11:06:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНДР рэзка асудзіла незаконную канфіскацыю багажу дыпламатычнай дэлегацыі КНДР супрацоўнікамі бяспекі ЗША ў аэрапорце Нью-Ёрка, што адбылася на днях, і запатрабавала ад амерыканскага боку тлумачэнняў з гэтай нагоды.

Паводле паведамлення ЦТАК, прадстаўнік МЗС КНДР заявіў, што дэлегацыя КНДР, якая брала ўдзел у пасяджэнні краін, што падпісалі Канвенцыю ААН аб правах інвалідаў у штаб-кватэры ААН, 16 чэрвеня ў аэрапорце імя Джона Кэнэдзі чакала пасадку на рэйс у КНДР. 20 з лішнім чалавек, якія дзяжурылі перад уваходам на пасадку, сярод якіх былі супрацоўнікі міністэрства нацыянальнай бяспекі, як яны сябе назвалі, і паліцыі ЗША, сілай адабралі ў паўночнакарэйскіх дыпламатаў дыпламатычны багаж.

Прадстаўнік адзначыў, што больш за 20 чалавек чакалі дэлегацыю ў аэрапорце. Гэта сведчыць аб тым, што тое была наўмысная правакацыя, замах на суверэнітэт КНДР. Урад КНДР рэзка асуджае гэтыя дзеянні. КНДР папярэдзіла ЗША, што гэты інцыдэнт можа мець сур'ёзныя наступствы, сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040