Хiaomi анансавала новае пакаленне ноўтбукаў Mi Notebook Air
  2017-06-19 14:23:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія Xiaomi выпусціла новую канфігурацыю ноўтбука Mi Notebook Air 13,3 "з даданнем некалькіх новых функцый. Пра гэта паведаміў канал "Паднябесная". Mi Book Air быў упершыню прадстаўлены ў жніўні мінулага года ў Кітаі і ён стаў сапраўдным прэтэндэнтам на званне кітайскага MacBook са стыльным дызайнам і прадукцыйным начыннем. За гэты год Xiaomi дадала новую версію з 4G LTE мадэмам, а таксама абнавіла малодшую 12,5-цалёвую мадэль, дадаўшы ў яе працэсар Intel Core M3 сёмага пакалення, які забяспечыў 12-працэнтнае паляпшэнне прадукцыйнасці ў параўнанні з папярэднім 6-м пакаленнем Core, M3.

Версія Mi Notebook Air 13,3 з працэсарам Intel Core i5 7-ген, 8 Гб аператыўнай памяці, 128 Гб убудаванай памяці і NVIDIA GeForce MX150 ацэньваецца ў 4,999 юаняў або 737 долараў ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040