У Мінску адкрыўся Тыдзень нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая
  2017-06-20 13:58:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця, пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цімін адзначыў, што кітайска-беларускія адносіны ва ўсіх галінах дасягнулі значных вынікаў, у тым ліку і ў сферы культуры. "На працягу апошніх 25 гадоў з моманту ўстанаўлення кітайска-беларускіх дыпламатычных адносін нашы стасункі бесперапынна развіваюцца, – сказаў ён. – Двухбаковае дзелавое супрацоўніцтва ў розных галінах прынесла значныя вынікі. У тым ліку культурны абмен і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі з кожным днём набіраюць абароты, адыгрываюць важную ролю ў розных галінах супрацоўніцтва Кітая і Беларусі".

Пасол адзначыў, што гісторыя кітайскай цывілізацыі налічвае пяць тысяч гадоў, веліч і багацце нематэрыяльнай культуры Кітая з'яўляецца важнай часткай кітайскай цывілізацыі. Ён выказаў упэўненасць, што Тыдзень нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая адчыніць акно ў свет кітайскай культуры для беларускіх сяброў. Паводле яго слоў, культурныя цэнтры Кітая і Беларусі, якія адкрыліся адпаведна ў снежні мінулага стагоддзя і ў траўні бягучага, аб'яднаюць намаганні, будуць супрацоўнічаць, у поўнай меры рэалізуюць ролю культурнай платформы, будуць бесперапынна паглыбляць абмен і супрацоўніцтва ў культурнай сферы паміж Кітаем і Беларуссю і прасоўваць паразуменне і сяброўства паміж народамі дзвюх краін.

Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў на цырымоніі адзначыў, што Кітай і Беларусь маюць шмат агульных напрамкаў у галіне культуры; дэманстрацыя кітайскай культуры ў форме нематэрыяльнай культурнай спадчыны дазволіць беларускім жыхарам больш даведацца пра шматгранны Кітай, што паспрыяе паглыбленню ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін.

Тыдзень нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая, які працягнецца да 1 ліпеня, арганізаваны пасольствам Кітая ў Беларусі, Цэнтрам культурнага абмену Кітая з замежнымі краінамі, Бюро культуры, радыё і тэлебачання, прэсы і публікацый г.Чэнду і Культурным цэнтрам Кітая ў Мінску. - Р -

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040