Сёння ў Пасольстве Беларусі ў Пекіне адкрываецца выстава мастака Яўгена Шаціхіна
  2017-06-20 16:16:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Яўген Шаціхін працуе ў стылі змяшанай тэхнікі (дробная пластыка, жывапіс, скульптура) і станковы жывапіс. Тэматыка яго прац разнастайная - гэта і гістарычныя жанры, і эпас народаў свету, рэалізм, сюррэалізм, гратэск, авангард.

У 2003 годзе Яўген Шаціхін прадстаўляў Беларусь на IV Міжнароднай выставе сучаснага мастацтва ў Фларэнцыі (Італія), узнагароджаны дыпломам «Bienale- 2003». У 2004 годзе былі створаны палотны «Ваенная рэканструкцыя дзяцінца г. Гомеля» і «Гістарычная Рэчыца XVII стагоддзя". У 2005 годзе створаны цыкл прац «Залатое кальцо Гомельшчыны», які ў цяперашні час ўпрыгожвае цэнтральную залу ГІКУ «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» г. Гомеля.

У 2010 годзе Яўген Шаціхін разам з іншымі мастакамі Беларусі прадставіў свае працы ў міжнародных праектах «Буслы», «Зямля пад белымі крыламі».

У 2014 годзе ў абласной намінацыі «Майстар» за высокія дасягненні, творчы падыход у прафесійнай і грамадскай дзейнасці Яўген Шаціхін удастоены ганаровага звання «Чалавек года».

Мастак правёў больш за 80 персанальных выстаў у Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Германіі і іншых краінах.

У Пасольстве Беларусі будуць прадстаўлены яго выбраныя творы, а таксама адбудзецца сустрэча з творцам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040